У шэрагу гарадоў і раёнаў Беларусі ў Дзень ведаў (1 верасьня) і першы дзень новага навучальнага году (2 верасьня) увялі абмежаванні на продаж алькаголю.
Час абмежаваньня продажу на розных тэрыторыях адрозьніваецца. Недзе продаж сьпіртнога забаронены з 00:00 да 24:00 1 ці 2 верасьня 2024 г., а недзе забарона пачне дзейнічаць з 08:00 2 верасьня і працягнецца да раніцы 3 верасьня.
Абмежаваньні не распаўсюджваюцца на пахаваньні, вясельлі і юбілеі, а таксама не закранаюць бары і рэстарацыі, якія гандлююць алькаголем у разьліў.
Удакладніць, дзе і на якіх умовах уводзіцца забарона на продаж сьпіртнога, можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе myfin.by.
- Паводле Белстату, продаж алькаголю ў 2024 годзе ўзрос амаль на 3%. Продаж гарэлкі зьнізіўся на 2,7%. На 6% зьнізіўся продаж вінаградных і пладовыхвін. А вось продаж шампанскіх він узрос на 5,6%. У лідэрах спажываньня сярод беларусаў таксама піва, яго продаж павялічыўся на 1,9%.