«Учора мне дыстанцыйна прысудзілі 4 гады калёніі і 24 тысячы рублёў штрафу», — паведаміў у сацсетках выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
Паводле Саранчукова, яго засудзілі «па ч.1і2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасцьі, паўторна).
Аказалася, што адвакат Раман Гушчын, які прадстаўляў інтарэсы Саранчукова ў судзе, ад ягонага імя «прызнаў віну ў поўным аб’ёме», — піша кіраўнік БНФ.
«Ня маю, за што выбачацца ці саромецца, лічу, што ўсё раблю слушна», — падкрэсьліў Саранчукоў.
Ён лічыць, што неўзабаве яго ўнясуць у сьпіс экстрэмістаў, і падпіска на ягоныя сацсеткі стане небясьпечнай, таму просіць тых, для каго гэта небясьпечна, адпісацца ад ягоных акаўнтаў і прыбраць лайкі.
- Вадзім Саранчукоў быў старшынём Горадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, а пасьля арышту старшыні БНФ Рагора Кастусёва стаў выконваць абавязкі старшыні партыі. Рыгора Кастусёва пасля трох гадоў зьняволеньня сёлета вызвалілі па амністыі. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачалі «спэцвядзеньне» супраць горадзенскіх палітыка і гісторыка