Былы намесьнік міністра абароны Расеі Павел Папоў затрыманы па справе аб махлярстве, паведаміў Сьледчы камітэт Расеі, які завёў крымінальную справу яго паводле падазрэньня ў махлярстве. Экс-чыноўніка затрымалі.
Паводле следства, у 2021-2024 гадах Папоў, адказваючы за працу парку «Патрыёт», «узбагачаўся за кошт гэтай установы», дзейнічаў сумесна з дырэктарам парка Вячаславам Ахмедавым і намесьнікам начальніка Галоўнага ўпраўлення інавацыйнага разьвіцьця Мінабароны Ўладзімірам Шасцеравым, супраць якіх раней таксама завялі крымінальныя справы.
Паводле сьледзтва, Папоў за кошт парку «Патрыёт» арганізаваў будаўнічыя і рамонтныя работы, а таксама пастаўку розных матэрыялаў сабе на загарадны ўчастак у Падмаскоўя. Следства выявіла, што, акрамя гэтага ўчастка, ва ўласнасці Папова і чальцоў яго сям’і знаходзяцца некалькі аб’ектаў нерухомасьці ў прэстыжных раёнах Масквы, Маскоўскай вобласці і Краснадарскага краю. Іх агульны кошт — больш за 500 млн рублёў. Законнасьць набыцьця гэтай маёмасьці таксама правяраюць у рамках крымінальнай справы.
Папоў служыў намесьнікам міністра абароны 11 гадоў і быў звольнены з пасады два месяцы таму.
Раней затрымалі намесьнікаў міністра абароны Расеі Цімура Іванова і Дзьмітрыя Булгакава, начальніка Галоўнага ўпраўленьня кадраў Мінабароны Расеі Юрыя Кузняцова.