Наступ украінскай арміі ў Курскай вобласьці Расеі паставіў у ступар Лукашэнку і ягоных прапагандыстаў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праглядзеў за вас беларускую прапаганду (калі ў вас няма такой звычкі) і расказвае, што ня так.
Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштабу Беларусі Арцём Буторын у студзені, цытуючы новую Ваенную дактрыну Беларусі, казаў, што «напад на любую саюзную нам дзяржаву будзе лічыцца нападам на Рэспубліку Беларусь». Калі Ўкраіна пачала наступ на Курскую вобласьць, Лукашэнка працяглы час увогуле ніяк не камэнтаваў гэтыя падзеі, хоць яшчэ ў траўні пагражаў, што ў адказ на напад на адзін з бакоў «саюзнай дзяржавы» «рэакцыя будзе імгненнай».
Што цяпер кажуць пра баі ў Курскай вобласьці Лукашэнка і беларускія прапагандысты, паглядзеў Дзьмітры Гурневіч: