Дата дня
28 жніўня 1874 году нарадзіўся Аляксандар Уласаў, палітык, заснавальнік-выдавец і першы рэдактар газэты «Наша ніва», сэнатар польскага Сэйму і заснавальнік Радашкавіцкай беларускай гімназіі.
У 1918 годзе Ўласаў уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛАГу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зачараваны беларушчынай. На 150-я ўгодкі Аляксандра Ўласава, рэдактара, завадатара і жыцьцялюбаГэты дзень у гісторыі
1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны.
1919 — У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту.
1929 — у БССР быў праведзены «Дзень калектывізацыі». За адзін гэты дзень у краіне было створана 143 калгасы. Эмісары кампартыі сьпяшаліся абвесьціць Беларусь зонай суцэльнай калектывізацыі, таму думка сялян пра абагульненьне іхнай прыватнай маёмасьці ня ўлічвалася. Сотні тысяч нязгодных гаспадароў паплаціліся за свае пратэсты свабодаю і жыцьцём.
1963 — лідэр змаганьня за правы афраамэрыканцаў Марцін Лютэр Кінг з прыступак Мэмарыялу Лінкальна выступае са знакамітай прамовай «I have a dream» («Я маю мару»).
1990 — Ірак абвясьціў Кувэйт сваёй правінцыяй.
1994 — у Беларусі ўпершыню адбылося сьвяткаваньне Дня беларускага пісьменства і друку.
У гэты дзень нарадзіліся
1749 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік.
1765 — Тадэвуш Чацкі, гісторык, дзяяч асьветы і навукі на тэрыторыі ВКЛ.
1772 — Францішак Сапега, генэрал-лейтэнант у паўстаньні Касьцюшкі, пасьля задушэньня паўстаньня прысягнуў Кацярыне ІІ, маршалак шляхты Менскай губэрні.
1828 — Леў Талстой, расейскі пісьменьнік.
1890 — Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, навуковец, пэдагог, пісьменьнік, драматург і публіцыст.
1915 — Чэслаў Найдзюк, дзяяч беларускай эміграцыі ў Каліфорніі.
1922 — Цімох Вострыкаў, удзельнік антысавецкага збройнага супраціву пачатку 1950-х, палітвязень, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
1934 — Васіль Мельяновіч, дзяяч паваеннай эміграцыі ў ЗША.
1936 — Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.
1939 — Якаў Басін, лекар, гісторык, культуроляг і дзяяч габрэйскай грамады Беларусі, аўтар кніг па гісторыі габрэяў у Беларусі, дасьледаваньняў у галіне Галакосту і барацьбы з антысэмітызмам.
1972 — Зьміцер Завадзкі, беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар. Гвалтоўна зьнік у 2000 годзе.
У памяці
430 — сьвяты Аўгусьцін Аўрэлій, прапаведнік хрысьціянства.
1640 — Рафал Корсак, уніяцкі царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай.
1744 — Васіль Вашчыла, кіраўнік збройнага сялянскага паўстаньня ў Крычаўскім старостве ў 40-х гадах XVIII стагодзьдзя.
1937 — Аляксандар Каваленя, беларускі археоляг.
1979 — Канстанцін Сіманаў, расейскі пісьменьнік. Паводле запавету, ягоны попел разьвеяны пад Магілёвам.
1991 — Лідзія Вакулоўская, пісьменьніца, перасьледаваная савецкімі спэцслужбамі.
2015 — Алесь Чаркашын, вайсковец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя, герой вайны на ўсходзе Ўкраіны.