«Затрыманьне кіраўніка Telegram на тэрыторыі Францыі адбылося ў рамках судовага расьсьледаваньня. Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэньне. Рашэньне павінны прымаць судзьдзі», — напісаў прэзыдэнт Францыі ў сацыяльнай сетцы Х.
Макрон дадаў, што чытае «ілжывую інфармацыю аб Францыі» пасьля затрыманьня Дурава.
«Францыя як ніколі адданая свабодзе выказваньня меркаваньняў і камунікацыі, інавацыям і прадпрымальніцтву. Так і застанецца», — запэўніў францускі лідэр.
- 24 жніўня стала вядома, што каля восьмай гадзіны вечара ў аэрапорце Лё Буржэ пад Парыжам быў затрыманы, дапытаны і зьмешчаны пад варту заснавальнік Telegram Павел Дураў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра затрыманьне заснавальніка Telegram Дурава ў Парыжы