Дата дня
30 гадоў таму, 26 жніўня 1994 году, памёр Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт, празаiк, кампазытар, грамадзкi дзяяч. Удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў.
Сяргей Новік-Пяюн пісаў на беларускай, расейскай, польскай мовах і на эспэранта. З 1960-х выступаў у беларускім рэспубліканскім друку. Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды зь песьняй» (1984), «Песьні з-за кратаў» (1993), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986). Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раіў маладым не пісаць пра палітыку, рабіў пярсьцёнкі з кайданоў. 20 нечаканых фактаў пра Сяргея Новіка-ПяюнаГэты дзень у гісторыі
1789 — у Францыі была прынятая Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.
1914 — нямецкае войска разьбіла расейскае ў бітве пад Танэнбэргам.
1920 — прынятая 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.
1992 — чэскі і славацкі прэм’ер-міністры, Вацлаў Клаўс і Ўладзімір Мэч'яр, падпісалі дамову аб падзеле Чэхаславаччыны на дзьве асобныя дзяржавы — Чэхію і Славаччыну. Падзел набыў законную моц 1 студзеня 1993 году.
2008 — Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
У гэты дзень нарадзіліся
1880 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.
1892 — Сямён Якубчык, беларускі гісторык, дырэктар Гістарычнага музэю ў Менску, ахвяра сталінізму.
1910 — Маці Тэрэза, каталіцкая манашка альбанскага паходжаньня, вядомая сваёй працай на карысьць бедных і нямоглых у Індыі. У 1979-м ёй прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру. Папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў Маці Тэрэзу.
1914 — Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.
1936 — Сьвятлана Клімковіч, беларуская пісьменьніца і перакладніца.
1962 — Тацяна Сапач (Дубавец), паэтка, журналістка, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя. У 2010 годзе загінула ў аўтакатастрофе.
У памяці
1903 — памёр Канстанцін Вераніцын, пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, найбольш верагодны аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».
1994 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
2001 — Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.
2006 — Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.
2013 — Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі.
2021 — Алесь Разанаў, беларускі паэт.