«Паралельна праводзяцца розныя паліцэйскія мерапрыемствы, у тым ліку ператрусы ў розных месцах», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцыі. Адзначаецца, што да расьсьледаваньня падключыліся і фэдэральныя ўлады ФРН.
Як паведамляе Der Spiegel, затрыманы — грамадзянін Кіргізстана, які жыў у інтэрнаце для ўцекачоў. На думку журналістаў, ён мог размаўляць з непасрэдным выканаўцам нападу і не паведамляць аб маючым адбыцца злачынстве. Der Spiegel піша, што падлетак адмаўляецца даваць паказаньні.
Напярэдадні ўвечары ў разгар «Фэста разнастайнасьці», прысьвечанага 650-годзьдзю горада Золінгэн, на адной з цэнтральных плошчаў горада невядомы напаў з нажом на ўдзельнікаў. У выніку нападу загінулі тры чалавекі, яшчэ восем атрымалі раненьні. Пяць зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Злачынцу ўдалося зьбегчы зь месца трагедыі непазнаным.
«Грунтуючыся на агульных абставінах, мы лічым, што першапачатковае падазрэньне ў зьдзяйсьненьні злачынства на тэрарыстычнай аснове ня можа быць выключана», — заявіў старэшы пракурор Дзюсэльдорфа Маркус Каспэрс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне ў выніку нажавога нападу загінулі трое чалавек