«Паміж намі і ворагам павінна быць трывалая мяжа, і паміж украінцамі ня будзе сьцен. Бо Ўкраіна ў кожным з нас. Незалежнасьць ёсьць у кожным з нас. І аб’яднаўшыся, мы здольныя перамагчы. Гэта было даказана 24 лютага. Даказалі 2022 і 2023 гады. Даказвае і гэты год. Мы выстаялі, стрымалі і супрацьстаялі ворагу, а цяпер робім гэта на яго балотах. Мы ведаем, што такое незалежнасьць. Як цяжка яе адрадзіць. Як цяжка яе абараняць. Але мы ведаем: усё залежыць ад нас», — сказаў ён у сваім звароце.
Паводле яго слоў, праціўнік будзе ведаць, што ўкраінская помста годная, сымэтрычная, далёкая, і будзе ведаць, што ў кожную кропку РФ, якая зьяўляецца крыніцай небясьпекі для жыцьця Украіны, рана ці позна прыляціць ўкраінскі адказ.
Зяленскі дадае, што «хворы дзед з Чырвонай плошчы, увесь час пагражаючы ўсім чырвонай кнопкай, ня будзе дыктаваць нам нейкія свае чырвоныя лініі».
Узброеныя сілы Украіны кожны дзень змагаюцца за «кожны дзень, кожную сэкунду» незалежнасьці Украіны, заявіў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі ў выступе з нагоды Дня Незалежнасьці 24 жніўня.
«Мы адстаялі сваю незалежнасьць з першых дзён вайны — калі палілі варожыя калёны, абаранялі Кіеў, вызвалялі Харкаўшчыну, уздымалі наш сьцяг над Херсонам і востравам Зьмяіным. Працягваецца барацьба за нашу Незалежнасьць — на Пакроўскім, Тарэцкім, Харкаўскім і іншых кірунках, дзе нашы воіны цаной надзвычайных высілкаў зьнішчаюць ворага», — сказаў Сырскі.
24 жніўня Украіна сьвяткуе Дзень незалежнасьці, а 23 жніўня адзначаецца Дзень дзяржаўнага сьцяга Украіны.