Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» з спасылкай на Міністэрства здароўя.
Зарэгістраваныя 13 выпадкаў атручэньняў грыбамі: чатыры — у Магілёўскай вобласьці, два — у Гомельскай, пяць — у Віцебскай, па адным у Горадзенскай і Менскай.
Пацярпела 15 чалавек, зь іх пяць — дзеці ад году да 11 гадоў.
22 жніўня бледнай паганкай атруціліся дзеці ва ўзросьце 2, 3,5 і 8 гадоў.
Дзеці знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане ў МНПЦ хірургіі, трансплянтацыі і гематалёгіі, а таксама ў дзіцячым інфэкцыйным шпіталі Менску.
Ідзе пошук донараў пячонкі ў выпадку неабходнасьці трансплянтацыі, якая стане адзінай магчымасьцю выратаваць ім жыцьцё пры татальным нэкрозе пячонкі.
Міністэрства раіць наагул выключыць грыбы з рацыёну дзяцей, людзей, якія маюць хваробы пячонкі ці абмену рэчываў, і асобаў сталага веку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС прызнаў «экстрэмістамі» яшчэ 28 чалавек, праваабаронцы палітвязьнямі — яшчэ 7 чалавек