Яшчэ сем чалавек прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасьцю палітычнымі зьняволенымі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
Двое зь іх ужо асуджаныя: Ягор Волкаў і Ігар Нажэеў.
Іх абвінавацілі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ва ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342), фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-2), садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-4).
Таксама статус атрымалі зьмешчаныя пад варту у чаканьні суду Антон Станкевіч, Аляксей Кісялёў, Натальля Жыгар, Натальля Давыдуліна і Віталь Лескавец.
Яны абвінавачваюцца паводле чатырох артыкулах КК: фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-2), удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўцы або падрыхтоўцы асобаў да такога ўдзелу (арт. 361-3), садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-4), праходжаньне ці навучаньня або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасьці ( арт. 361-5).
Праваабаронцы адзначаюць, што «пазбаўленьне волі і крымінальная адказнасьць за розную пратэстную актыўнасьць выкарыстоўваецца ўладамі для падаўленьня грамадзкай і палітычнай актыўнасьці, іншадумства і антываенных выступаў».
Яны патрабуюць вызваліць гэтых ды іншых палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі.
На гэты момант беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязьнямі 1371 чалавека.
МУС Беларусі 23 жніўня дадаў у сьпіс «экстрэмістаў» яшчэ 28 чалавек, у тым ліку былога экс-дырэктар хосьпіса ў Горадні.
Зараз у сьпісе 4353 асобы.
Сёньня ў сьпіс дададзены палітвязні Дар’я Заяц, Валерыя Драгун, сьпявак Руслан Мусьвідас, Андрэй Зайкоў, Алена Карпенка, Сяргей Гнеўка, журналістка Алена Цімашук, Анатоль Кірэйчык, Андрэй Мірэйчык і Аляксандр Максімовіч.
Цімашчук прыгавораная да 5 гадоў пазбаўленьня волі паводле трох артыкулаў КК: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1), распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы (ч. 3 арт. 130) і стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1).
У абноўленым сьпісе «экстрэмістаў» МУС значыцца як адбываючая пакараньне прыгавораная завочна да 9 гадоў пазбаўленьня волі былая дырэктарка Горадзенскага дзіцячага хосьпісу Вольга Вялічка. Ёй інкрымінаваныя сем артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Таксама ў сьпіс уключылі журналіста Аляксандра Кіркевіча, асуджанага завочна на сем гадоў пазбаўленьня волі паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК (Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) за інтэрвію «Радыё Свабода» і «Белсату».
Акрамя таго, пералік папоўніў прыгавораны да абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 342 фотажурналіст Аляксандр Васюковіч.
У зьняволеньні таксама знаходзяцца Яўген Малюгін, Данііл Дземідзенка, Віталь Кануркін, Анастасія Судзілоўская, Натальля Сцёпіна і Вадзім Даўгучыц, якія зьявіліся ў сьпісе.