Міністэрства фінансаў ЗША напярэдадні Дня незалежнасьці Ўкраіны пашырыла санкцыі адносна Расеі.
Пад новыя санкцыі трапілі амаль 400 асобаў і кампаній у РФ і за яе межамі, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць санкцыі і працягваць вайну.
«Мінфін перасьледуе шматлікія транснацыянальныя сеткі, уключаючы тыя, якія ўдзельнічаюць у закупе боепрыпасаў і вайсковай тэхнікі для Расеі, садзейнічаюць ухіленьню ад санкцыяў... і падтрымліваюць вайскова-прамысловую базу Расеі шляхам закупу адчувальных і крытычна важных тавараў, такіх як перадавыя станкі і электронныя кампанэнты», — гаворыцца ў прэсавым рэлізе Міністэрства фінансаў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 20 расейскіх кампаній заявілі аб рызыцы банкруцтва праз санкцыіУ санкцыйны сьпіс уключаныя кампаніі і фізычныя асобы зь Беларусі:
- Рагачоўскі завод «Дыяпраектар»;
- Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднаньне парашковай мэталюргіі (ДНВА ПМ);
- ТАА «Кюгель» (расейская кампанія, лябараторыя прамысловай робататэхнікі якой знаходзіцца ў Сеніцы);
- Генадзь Філіпаў (дырэктар «Дыяпраектара»);
- Аляксандар Ільюшчанка (гендырэктар ДНВА ПМ);
- Ігар Кузьменка;
- Антон Лаўрэнцьеў;
- Алена Цітова.