Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 23 жніўня заяве Эўрапейскай рады.
Гаворка ідзе пра санкцыі, якія набылі моц 5 жніўня, у дачыненьні да 28 беларускіх сілавікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, судоў і папраўчых устаноў.
Згаданыя пяць краін — кандыдаты на ўступ у Эўразьвяз.
Да санкцый не далучыліся чатыры дзяржавы — кандыдаты ў ЭЗ: Грузія, Малдова, Сэрбія і Турэччына. Перамовы з Грузіяй і Турэччынай пра іх уступ у ЭЗ замарожаныя.
Паведамляецца, што да згаданых санкцый далучыліся таксама Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія, якія ўваходзяць у Эўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю (ЭАСГ). У ЭАСГ уваходзіць таксама Швайцарыя, якая нядаўна ўвяла свае санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх асоб.
Адзначаецца, што далучаныя да санкцый краіны «забясьпечаць адпаведнасьць сваёй нацыянальнай палітыкі» адпаведнаму рашэньню Рады ЭЗ, а «Эўразьвяз прымае да ведама гэтае абавязаньне і вітае яго».
Пра аналягічнае рашэньне згаданых васьмі дзяржаў (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя) — далучыцца да новых на той момант пэрсанальных санкцый ЭЗ у дачыненьні да беларускіх асобаў — было абвешчана год таму, 22 жніўня 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі скардзіцца на краіны Балтыі за абмежаваньне доступу да мора ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь абмежавала вываз памідораў. Раней такія захады ўводзілі датычна цыбулі, яблык, цукру і збожжа