Пакуль Беларусь ня мае прамых авіярэйсаў у гэтую азіяцкую краіну, але магчыма, што беларускія турысты зьвернуць яшчэ большую ўвагу на гэтую краіну.
Сёньня турыстычная віза туды на 30 дзён пры афармленьні загадзя каштуе для беларусаў $50. Сэрвісны збор — $18,5, збор за апрацоўку заявы — $3,11.
Пра бязьвізавы рэжым паведаміў мясцовы партал старонка newswire.lk.
Прамых авіярэйсаў зь Менску на Шры-Лянку няма. Турысты лятаюць праз Абу-Дабі, Маскву, Дубай у ААЭ і Доху ў Катары.
У 2023 годзе на Шры-Лянцы адпачылі амаль 11 тысяч беларусаў, турыстычныя агенцтвы адзначалі, што кірунак стаў карыстацца большым попытам. Годам раней там адпачылі 3,6 тыс. беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іншаземцы, якія прыедуць у Беларусь па бязьвізе, павінны зарэгістравацца ў МУС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для грамадзян яшчэ 35 эўрапейскіх дзяржаў