Паводле зьвестак Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, у выніку абстрэлу пацярпелі чацьвёра падлеткаў 11, 14, 15 і 17 гадоў, а таксама 18-гадовая дзяўчына. 15-гадовага падлетка даставілі ў лякарню непрытомным, стан іншых пацярпелых стабільны.
Пазьней стала вядома, што 15-гадовы падлетак, які пацярпеў у выніку расейскага абстрэлу, памёр у шпіталі.
Іван Фёдараў адзначыў, што «расейцы пацэлілі наўпрост у кавярню». «Тэрарыст калечыць цывільных людзей і ня спыніцца нават перад дзецьмі», — напісаў ён.
Па стане на раніцу 28 ліпеня 2024 году, паводле афіцыйнай інфармацыі ювэнальных пракурораў Украіны, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіне загінулі сама меней 564 дзіцяці і сама меней 1487 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Больш за ўсё дзяцей пацярпела дзяцей у Данецкай (567), Харкаўскай (407), Днепрапятроўскай (161), Херсонскай (159), Кіеўскай (131) і Запароскай (123) абласьцях Украіны.
- Вайскоўцы Расеі рэгулярна атакуюць ўкраінскія рэгіёны з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, зэнітнымі ракетамі — у тым ліку забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.
- Нягледзячы на шматлікія доказы і сьведчаньні, Расея адмаўляе мэтанакіраваныя напады на мірных жыхароў і грамадзянскую інфраструктуру з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.
- Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расеі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.