Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьцілі поўныя сьпісы намінантаў на літаратурную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі.
Сёлета прэмія будзе ўручацца адразу за два папярэднія гады — за 2022 і 2023.
Поўны сьпіс за 2023 год складаецца з 17 кніг:
- Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесься» (фонд «Kamunikat. org»)
- Марыя Бадзей, «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
- Вера Бейка, «Сьпевы на золку» (выдавецтва «Паэзія»)
- Марыя Ізьмер, «Сон зямлі» (выдавецтва «Літаратура»)
- Артур Камароўскі, «Я і ёсьць забаронены сьцяг» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
- Артур Камароўскі, «Corpus Vile» (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Майстар гульні, «Кніга» (выдавецтва «Літаратура»)
- Ганна Комар, «Вызвалі або бяжы» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
- Ганна Комар, «Трыпутнік / Ribwort» (выдавецтва «3TimesRebel Press»)
- Наста Кудасава, «Я працягваю» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
- Алесь Плотка, «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine» (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Дзьмітры Рубін, «Выпадак» (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Андрэй Скурко, «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
- Ева Арлова, «Невядомы маршрут» (выдавецтва «Паэзія»)
- Андрэй Сьцепанюк, «Зямля над белай ракой» (праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2023)
- Віктар Сямашка, «Аўтар мае рацыю заўжды» (выдавецтва «Agencja Wydawnicza Ekopress»)
- Ганна Шакель, «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»)
Поўны сьпіс за 2022 год складаецца з 6 кніг:
- Альгерд Бахарэвіч, «Вершы», (выдавецтва «Viasna»)
- Ганна Комар, «Мы вернемся» (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Наста Кудасава, «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»)
- Марыя Мартысевіч, «Водападзел» (выдавецтва «Полацкія лябірынты»)
- Вальжына Морт, «Песьні мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
- Ганна Янкута, «Канстытуцыя» (фонд «Kamunikat. org»)
Частка імёнаў аўтараў замененая на псэўданімы, частка назваў пададзеная ў зашыфраваным выглядзе. Рэальныя прозьвішчы будуць абвешчаныя пасьля таго, як гэта стане бясьпечна для аўтараў.
Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар паэткі Натальлі Арсеньневай, аўтаркі верша «Магутны Божа», якая пасьля Другой сусьветнай вайны жыла ў эміграцыі. Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў, якія выступаюць за падтрымку і разьвіцьцё беларускай літаратурнай традыцыі.