Дыплямат сустрэлася з старшынём пастаяннай камісіі верхняй палаты ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы, экс-кіраўніком МЗС Сяргеем Алейнікам.
Паводле інфармацыі Савету Рэспублікі, «бакі абмяняліся думкамі аб стане і пэрспэктывах беларуска-брытанскіх дачыненьняў». Пры гэтым «была акцэнтаваная ўвага на неабходнасьці дээскаляцыі адносін, пераасэнсаваньня працэсаў, якія адбываюцца, і аднаўленьня ўзаемапаважлівага дыялёгу».
Брытанскі бок аб сустрэчы не паведамляў.
Жаклін Пэркінс уручыла даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку ў верасьні 2019 году. 11 кастрычніка 2020 году яна падчас пратэстаў у Беларусі пакінула Менск, але вярнулася празь некалькі тыдняў. Вялікая Брытанія адклікала свайго амбасадара для кансультацыяў і абмеркаваньня сытуацыі ў Беларусі, асудзіўшы прынятае тады рашэньне аб высланьні польскіх і літоўскіх дыпляматаў.
Сяргей Алейнік сам быў амбасадарам Беларусі ў Лёндане, пасьля яго на пасаду прызначылі Аляксандра Міхневіча, які выконваў сваю місію да ліпеня 2022, пакуль яго не адклікалі. З таго моманту Беларусь ня мае свайго пасля ў Злучаным Каралеўстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15 дыпляматаў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь за санкцыі адклікала свайго амбасадара зь Вялікай Брытаніі