Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Лукашэнку спыталі, як ён ацэньвае цяперашні этап разьвіцьця саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, і што яшчэ трэба зрабіць для большай інтэграцыі.
«Магу сказаць проста: вам у Расеі і нам у Беларусі трэба істці па шляху двух прэзідэнтаў. Вы бачыце нашы адносіны — абсалютна блізкія. У прэзыдэнта Пуціна ні зь кім няма такіх адносінаў, як з Беларусьсю. Гэта натуральна. Тут нічога не трэба прыдумляць, ніякай канспіралёгіі. Мы саюзьнікі — гэтым усё сказана», — падкрэсьліў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не дамовіліся? Дзеля чаго Лукашэнка лётаў да Пуціна на ВалаамПаводле яго ў аснове такога шчыльнага супрацоўніцтва ляжыць падабенства двух народаў, якія, паводле яго слоў, практычна неадрозныя адзін ад аднаго.
«Як некаторыя гавораць, мы рускія людзі. Чым мы адрозьніваемся — беларусы ад расейцаў? Нічым. Я некалі жартам гаварыў: беларусы — гэта тыя ж расейцы са знакам якасьці», — патлумачыў Лукашэнка.
- На працягу свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка шмат разоў рабіў заявы пра тое, што беларусы і расейцы — адзін народ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адказаў, у якіх умовах ён з Пуціным будзе гатовы ўжыць ядзерную зброю