У гэты дзень
1634 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Амсьціславу магдэбурскае права і герб: «у залатым полі збройная рука зь мечам — Малая Пагоня».
1924 — у Менску на кансьпірацыйнай кватэры чэкісты арыштавалі Барыса Савінкава, пісьменьніка і тэрарыста, лідэра антысавецкага падпольля.
1941 — у СССР апублікавалі загад, паводле якога чырвонаармейцаў, якія здаліся ў палон, абвяшчалі здраднікамі, а іх сем’і пазбаўлялі дзяржаўнай падтрымкі.
1945 — у Маскве паміж СССР і Польшчай падпісалі дамову аб савецка-польскай мяжы, у аснову якой паклалі «лінію Керзона», прапанаваную яшчэ ў 1919–1920 гадах. Згодна з дамовай, да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласьць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці. У межах польскай дзяржавы апынулася значная колькасьць беларускага насельніцтва.
1960 — Кіпр абвешчаны самастойнай дзяржавай.
1995 — большасьць насельніцтва Бэрмудзкіх астравоў на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць незалежнасьці і за захаваньне статусу брытанскай калёніі.
2020 — самы масавы мірны марш у гісторыі Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1878 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзяяч.
1903 ― Мікола Абрамчык, прэзыдэнт БНР. Такая дата нараджэньня пазначаная ў Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі. Паводле іншых зьвестак, ён нарадзіўся 6 жніўня 1903 году.
1913 — Мэнахэм Бегін, шосты прэм’ер-міністар Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, нарадзіўся ў Берасьці.
1928 — Браніслаў Спрынчан, паэт.
1935 — Аляксандар Падлужны, беларускі мовазнаўца.
У памяці
1869 — Габрыэля Пузыня, пісьменьніца, паэтка, мэмуарыстка.
16 жніўня 1976 году памёр Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.
1977 ― Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу.
1990 ― Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт.