Як стала вядома «Позірку», пасьля цяжкай, працяглай хваробы раніцай 15 жніўня ва ўзросьце 72 гадоў памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін. З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых «Справядлівы сьвет» (да 2009 году называлася Партыяй камуністаў Беларускай).
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 году ў Менску, скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут (цяпер Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) па спэцыяльнасьці радыёінжынэр, член КПСС з 1977 году.
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня (1995-1996).
Партыя «Справядлівы сьвет» была зьліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасьня 2023 году. У сьнежні таго ж году Калякін увайшоў у арганізацыйны камітэт па стварэньні марксісцкай партыі. Аргкамітэт узначалілі тры палітыкі: акрамя Калякіна гэта Сяргей Вазьняк, экс-сябра цэнтральнага камітэту «Справядлівага сьвету», і Аляксандар Бухвостаў, былы старшыня зьліквідаванай жніўня 2004 году Беларускай партыі працы.
Калякін — пляменьнік старшыні Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Мікалая Дземянцея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі аргкамітэт марксісцкай партыі аб'явіў аб стварэньні першых ячэек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Так, наша партыя за інтэграцыю. Ніхто іншы, акрамя Расеі, Беларусь карміць ня будзе», — Калякін