На канале апублікавалі відэа ў стылі сілавікоў, што нехарактэрна для зьмесьціва каналу.
Канал у тэлеграме BubnOFF LiVE рабіў агляды і аналіз футбольных матчаў, момантаў, прыводзіў цытаты футбалістаў і трэнэраў. Напярэдадні на ім зьявіліся два допісы пра затрыманьні нібыта ўдзельнікаў пратэстаў. Допісы выкананыя ў міліцэйскім стылі апошніх гадоў, з пэрсанальнымі абразамі затрыманых людзей і «пакаянымі відэа».
Пасьля захопу каналу колькасьць падпісантаў на ім стала рэзка зьмяншацца, і на момант публікацыі ўжо ўпала ніжэй за 1000 чалавек.
Раней сілавікі ўжо неаднаразова краналі сфэру спартовай журналістыкі, як прафэсійнай, так і аматарскай. У прыватнасьці, затрымлівалі і судзілі Дзьмітрыя Сельвеструка, аўтара аднаго з аўтарытэтных каналаў у тэлеграме «Серебряный век».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма грошай і канкурэнцыі». Што адбылося зь беларускім спортам за чатыры гады