Пра такое рашэньне паведаміў міністар адукацыі краіны Пурэўсурэнгійн Наранбаяр.
Паводле яго, вывучэньне ангельскай у якасьці асноўнай замежнай мовы пачнецца з трэцяй клясы. У новым навучальным годзе праграму Pearson English запусьцяць у тэставым рэжыме ў 100 школах вочна і онлайн.
Манголія плянуе навучаць настаўнікаў ангельскай мове як замежнай у замежных школах — перш за ўсё, у магістратуры на Філіпінах. Таксама пры спрыяньні ЗША ва Ўлан-Батары будзе адкрыты цэнтар ангельскай мовы, паабяцаў падчас свайго візыту ва Ўлан-Батар дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Расейскую мову ў якасьці галоўнай замежнай у краіне ўвялі ў камуністычны пэрыяд. У большасьці школаў яна была адзінай замежнай мовай, даступнай для вывучэньня. Парлямэнт Манголіі прыняў закон, паводле якога ангельская стала асноўнай замежнай мовай у школах, у 2023 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў у Манголіі пра Чынгісхана і адказаў на крытыку мангольскіх СМІ