Экспарт ПВТ скараціўся амаль на мільярд даляраў

Беларускі ПВТ, архіўнае фота

На сайце Парку высокіх тэхналёгій разьмясьцілі лічбы пра ягоную дзейнасьць пачынаючы з 2006 году.

Згодна з гэтай статыстыкай, пік па прыросьце рэзыдэнтаў (+319) быў дасягнуты ў 2019 годзе — у пэрыяд зьмены фармату парку.

Цягам двух апошніх гадоў, у 2022–2023, у ПВТ зьявілася 130 новых рэзыдэнтаў. І гэта менш, чым у адным 2021-м. Тады ў ім зарэгістравалася 180 новых кампаній.

Таксама прыведзеныя зьвесткі па аб’ёмах экспарту за час існаваньня ПВТ. Пік зафіксаваны ў 2021 годзе, калі гэты паказьнік склаў 3,2 млрд даляраў.

З таго часу зьнешнеэканамічная дзейнасьць у гэтым напрамку падае.

У 2022 годзе экспарт скараціўся да 2,7 млрд даляраў. А летась, як паведамляецца на сайце, экспарт склаў 1,8 млрд даляраў. Гэта рэзкае зьмяншэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МТС, Парк высокіх тэхналёгій, Дзяржаўны цырк. Што ў Беларусі ўзначальваюць былыя супрацоўнікі КДБ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адна буйная ІТ-кампанія закрывае офіс у Менску