Гэты дзень у гісторыі
1385 ― была заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.
1919 — у Менску заснавалі Таварыства дзеячоў мастацтва.
1920 — адбыўся пералом у польска-савецкай вайне, гэтак званы «Цуд над Віслай», пачатак паразаў Чырвонай Арміі
1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».
2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.
У гэты дзень нарадзіліся
1794 — Міхал Балінскі, гісторык і публіцыст
1816 — Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст.
1842 — Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.
У памяці
1941 — памёр Максімільян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенціме, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня таварыша.
1956 — памёр Бэртальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік, паэт, драматург.
1958 — памёр Эдуард Будзька, беларускі публіцыст, грамадзкі дзяяч, каапэратар
2004 — памёр Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1980).
2015 — памёр Сяргей Журавель, беларускі актор, Народны артыст Беларусі
2018 — памёр расейскі пісьменьнік Эдуард Усьпенскі.