На мяжы Беларусі з Эўразьвязам зноў чэргі. Уезду чакае амаль тысяча легкавых аўтамабіляў

Чарга на беларуска-польскай мяжы ў чэрвені 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

Уезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 2895 транспартных сродкаў — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

Раніцай 13 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаялі 815 легкавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

На 8-ю гадзіну 13 жніўня ў чэргах стаялі:

  • 450 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце / Тарэспаль (Польшча),
  • 200 — Каменны Лог / Меднікі (Літва),
  • 150 — Беняконі / Салечнікі (Літва),
  • 15 — Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія).


Колькасьць грузавых аўтамабіляў склала 2030, зь іх:

  • 830 фураў на памежным пераходзе Беняконі / Салечнікі (Літва),
  • 610 — на памежным пераходзе Каменны Лог / Меднікі (Літва),
  • 590 — у пункце пропуску Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія),


Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ стаялі 3690 фураў.

У чарзе на выезд у Польшчу стаялі 50 аўтобусаў. На іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З дарогай усё заняло 20 гадзін»: Як цяпер беларусы праходзяць мяжу з Эўразьвязам


Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.