Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію журналісту Юрыю Дудзю, піша «Наша ніва».
Яшын расказаў, што за паўтара тыдня да абмену начальнік калёніі спытаў яго, чаму ён не напісаў прашэньня аб памілаваньні:
«Каму напісаць? Пуціну? Пуцін пасадзіў мяне ў турму, навошта мне пісаць яму нейкія прашэньні? Ён кажа: „Ведаеце, я б вам вельмі раіў“. Я падумаў, што гэта тролінг такі».
На наступным тыдні да Яшына ў камэру прыйшоў намесьнік начальніка ўпраўленьня Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў — ён таксама спрабаваў пераканаць вязьня падпісаць прашэньне аб памілаваньні. Аднак палітык зноў адмовіўся.
Неўзабаве яго раптоўна павезьлі з калёніі ў маскоўскае СІЗА Лефортава.
«Лефортава — гэта СІЗА ФСБ. Таму было два варыянты: ці новая справа, напрыклад, за „здраду“, ці абмен», — узгадвае Яшын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нас ніхто не пытаўся». Перад абменам Кара-Мурза і Яшын адмовіліся падпісваць прашэньне аб памілаваньні ПуцінуЁн прыйшоў да высновы, што хутчэй за ўсё рыхтуецца менавіта абмен.
Пасьля гэтага палітык напісаў заяву на імя начальніка СІЗА аб тым, што ён не дае згоды на выезд з краіны. Яшын растлумачыў, што паводле Канстытуцыі расейскага грамадзяніна нельга супраць яго волі выправадзіць з краіны.
«Да мяне прыбягае намесьнік начальніка. У нас зь ім пачынаецца дыялёг. Ён кажа: «Нармальна сядзелі, чаго вы пачынаеце?». Мяркуючы па яго рэакцыі, я зразумеў, што гаворка ідзе пра абмен. Я яму кажу: «Вам давядзецца ўжыць сілу. Я адмаўляюся — вам давядзецца проста мяне дэпартаваць сілком». Ён адказаў: «Ну, ваша пазыцыя зразумелая, я вас пачуў», — прыгадаў дыялёг з намесьнікам начальніка СІЗА Яшын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сястра Калесьнікавай: Вестак ад Машы няма 434 дніУ выніку палітыка этапавалі спэцназаўцы з падразьдзелу ФСБ «Альфа-Антытэрор», якія выконваюць баявыя задачы. Яны ўзялі палітыка пад рукі і вывелі з камэры:
«Яны ўсе былі ў масках, усе былі ўзброеныя. У кожнага на поясе быў пісталет. Мяне проста ўзялі пад рукі, завялі ў аўтобус. Я першы быў у гэтым аўтобусе. І адразу мне сказалі: «Ільля Валер’евіч, давайце вы спакойна паедзеце, зробіце, што ад вас патрабуецца. Не стварайце нам праблем, бо гэта прывядзе выключна да таго, што нам давядзецца ўжыць сілу. Не сумнявайцеся — калі спатрэбіцца, то мы яе ўжывем».
Адзіны шанец, кажа Яшын, заставаўся на пашпартным кантролі.
«Я меркаваў, што мы будзем праходзіць нейкі пашпартны кантроль. Я прыгадваю гісторыю Марыі Калесьнікавай, якая парвала пашпарт на пашпартным кантролі і такім чынам не дазволіла сябе дэпартаваць. Я думаў такі трук, магчыма, выканаць. Але не далі мне гэтага шанцу. Бо мяне завялі ў самалёт, і пашпарты нам выдалі, толькі калі мы ўжо перасеклі мяжу Расеі», — расказаў Яшын.
Палітвязьняў пасадзілі на самалёт праз урадавы тэрмінал аэрапорту «Ўнукава» — аўтобус падвезьлі проста да трапу. Побач з кожным у самалёце сядзеў супрацоўнік ФСБ.
7 верасьня 2020 году Марыю Калесьнікаву ў цэнтры Менску выкралі сілавікі. Яны адвезьлі Марыю, а таксама яе калегаў у штабе Івана Краўцова і Антона Раднянкова на мяжу з Украінай і спрабавалі іх сілком выправадзіць з краіны. Калесьнікава адмовілася пакідаць Беларусь: яна парвала пашпарт, выскачыла з машыны і вярнулася на беларускі бок, дзе яе зноў затрымалі.
У верасьні 2021 года суд прыгаварыў Марыю Калесьнікаву да 11 гадоў пазбаўленьня волі.