Рэжым Лукашэнкі помсьціць праціўнікам, нават калі тыя за кратамі. Яшчэ аднаму палітвязьню пагоршылі ўмовы ўтрыманьня.
Актывісту «Эўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю ўзмацнілі рэжым утрыманьня і перавялі яго ў магілёўскую турму.
Палітзьняволенага актывіста, асуджанага раней на 7 гадоў калёніі, утрымліваюць за кратамі ўжо 3 гады і 10 месяцаў.
У траўні, пасьля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязьня зноў перавялі ў наваполацкую калёнію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін, паведамляе «Вясна».
Адразу па прыбыцьці ва ўстанову адміністрацыя зьмясьціла яго ў ШЫЗА на 45 содняў, а потым перавяла ў ПКТ. 29 ліпеня ў Наваполацку адбыўся чарговы суд па замене Яўгену рэжыму ўтрыманьня. Судзьдзя Віталь Лапко пастанавіў перавесьці палітвязьня ў турму да канца тэрміну.
Стала вядома, што Яўгена ўжо этапавалі ў Магілёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адчувае сябе вальнейшым за тых, хто на свабодзе». Жонка асуджанага на 7 год Яўгена Афнагеля сустрэлася зь ім у турме ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Цімура Рызапура судзяць за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»