Дата дня
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
Your browser doesn’t support HTML5
Таксама ў гэты дзень
1500 — Менскі абраз Багародзіцы зьявіўся на Сьвіслачы каля замка.
1654 — пасьля працяглай аблогі горад Гомель захапілі казакі Івана Залатарэнкі. Залатарэнка прывёў у Беларусь сваё 20-тысячнае войска пры падтрымцы маскоўскага цара.
1920 — падчас польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва, у якой польскія сілы пад камандаваньнем Юзэфа Пілсудзкага затрымалі бальшавікоў каля Варшавы, а потым разьбілі іх і прымусілі да адступленьня. Шэраг польскіх перамогаў, якія адбыліся пасьля Варшаўскай бітвы, прывялі да мірнай польска-савецкай дамовы 1921 году ў Рызе. У выніку гэтай дамовы Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы.
1942 — зьнішчанае Мірскае гета — забітыя больш за 600 апошніх габрэяў.
2020 — паўтысячы зьняволеных выйшлі на мітынг пратэсту ў Бабруйскай калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бунт у 2020-м, уцёкі зьняволеных. Расказваем пра Бабруйскую калёнію № 2У гэты дзень нарадзіліся
1750 — Ксаверы Карніцкі, падарожнік, у 1774–1789 жыў у Чылі. Першы вядомы ліцьвін, які ў 1790 годзе наведаў Аўстралію.
1860 — Мацьвей Любаўскі, расейскі гісторык, які вывучаў Вялікае Княства Літоўскае і Рускае.
1883 — Сьцяпан Мельнiк, вучоны батанік і лесавод, ахвяра сталінізму.
1899 — Альфрэд Гічкок, клясык амэрыканскіх фільмаў жаху.
1913 — Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, адзін з заснавальнікаў беларускай опэры. Сярод іншага, ён напісаў музыку да опэры «Ў пушчах Палесься» на аснове аповесьці «Дрыгва» Якуба Коласа (пастаноўка 1939 году).
1923 — Самсон Пярловіч, беларускі паэт, удзельнік беларускага наваградзкага патрыятычнага падпольля, вязень ГУЛАГу.
1926 — Фідэль Кастра, камуністычны дыктатар Кубы. Ён кіраваў краінай з 1959 па 2006 год, калі перастаў зьяўляцца на публіцы і перадаў свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю.
1950 — Пятро Краўчанка, беларускі палітык, дыплямат, гісторык і калекцыянэр, першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі.
1950 — Ларыса Фінкельштэйн, мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставаў сучаснага мастацтва, калекцыянэр.
1959 — Яўген Колчаў, скульптар і фатограф.
У памяці
1775 — Фрэдэрык Чартарыйскі, канцлер вялікі літоўскі.
1946 — Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік.
1995 – Аляксей Мельнікаў, беларускі гісторык і літаратар. Яго знайшлі забітым ва ўласнай кватэры.