Ужо сёньня: дзень народзінаў Міколы Статкевіча; 20 гадоў беларускай Вікіпэдыі

Мікола Статкевіч

Падзеі 12 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.

Адным з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі стаў вэб-рэдактар Радыё Свабода Ўладзімер Каткоўскі.

Уладзімер Каткоўскі

Ад пачатку беларускамоўныя артыкулы пісалі клясычным правапісам. Разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам быў створаны 27 сакавіка 2007 году, калі моўны падкамітэт фундацыі Wikimedia перанёс артыкулы «клясычнай» Вікіпэдыі на новы дамэн (цяпер be-tarask.wikipedia.org). Папярэдні дамэн «Беларускай Вікіпэдыі» be.wikipedia.org аддалі вікіпэдыстам, якія пішуць афіцыйным правапісам.

Таксама ў гэты дзень

1383 — войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняло Трокі і атачыла Вільню.

1399 — бітва на рацэ Ворскле, войскі Залатой Арды разьбілі армію ВКЛ.

1654 — бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Юрыем Барацінскім і Якавам Чаркаскім.

1851 Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынахад швейнай машынкі.

1914 — на пачатку Першай усясьветнай вайны Вялікая Брытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне.

1952 — у Маскве расстралялі 13 габрэйскіх інтэлектуалаў.

1953 — у СССР правялі першае выпрабаваньне вадароднай бомбы.

Грыбападобнае воблака ад выбуху вадароднай бомбы

1981 — у продаж паступіў першы пэрсанальны кампутар.

2000 — Расейская субмарына «Курск» затанула ў Баранцавым моры.

У гэты дзень нарадзіліся

1877 Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін з стваральнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ад 1950 г. жыў у ЗША.

1893Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзеяч, пісьменьнік, бібліёграф.

Аляксандар Ружанцоў (Алеь Смаленец)

1896Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, прадстаўнік беларускай дыяспары ў Чыкага.

1930Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч вугорскага паходжаньня.

Джордж Сорас

1948Алесь Зайка, беларускі краязнавец

1956 Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень.

Мікола Статкевіч, травень 2020