Паводле яго, такое рашэнне прынялі пасьля таго як прадстаўнікі Instagram паабяцалі задаволіць патрабаванні турэцкіх уладаў і «разам працаваць над цэнзурай у адносінах да карыстальнікаў», асабліва ў тым, што тычыцца парушэнняў у галіне «злачынстваў каталёгу». Так у Крымінальным кодэксе Турэччыны называюць злачынствы, якія тычацца парушэння грамадзкага парадку і бясьпекі. Акрамя арганізаванай злачыннасьці, забойстваў, гандлю людзьмі, сэксуалізаванага гвалту, катаваньняў, абароту наркотыкаў, у каталёгу згадваюцца і артыкулы аб удзеле ў недазволеных мітынгах.
Instagram у Турэччыне заблякавалі 2 жніўня. Як піша агенцтва Reuters, гэта выклікала пратэсты з боку звычайных карыстальнікаў і прадстаўнікоў малога бізнэсу. Агенцтва адзначае, што краіна займае пятае месца ў свеце па колькасці карыстальнікаў Instagram.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэзон брусьніцаў, канал пра міжнародныя аўтобусы, новыя кліпы. Добрыя навіны тыдня