Ад выбуху ў Кабуле сёньня загінуў чалавек, а яшчэ 11 былі параненыя. Пра гэта афганскай службе Радыё Свабода паведаміў прэс-сакратар паліцыі Талібану Халід Задран.
Паводле Задрана, выбухнула міна, закладзеная ў пасажырскі мікрааўтобус. Вядзецца расьсьледаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі асудзілі беларуса за спробу незаконнага вывазу з краіны афганскай журналісткі