Пасажырскі самалёт пацярпеў крушэньне ў рэгіёне Віньеду ў Бразыліі. Як перадае бразыльскі тэлеканал Globo, на яго борце былі 58 пасажыраў і чатыры члены экіпажу. Паводле папярэдніх зьвестак, усе яны загінулі.
Турбавінтавы самалёт мадэлі ATR-72 рэгіянальнай авіякампаніі Passaredo выконваў рэйс з гораду Каскавэл у правінцыі Парана ў горад Гуарульюс у правінцыі Сан-Паўлу. Самалёты такой мадэлі могуць прымаць на борт да 68 чалавек.