«Роскомнадзор» паведаміў расейскаму агенцтву РБК, што абмежаваў доступ да мэсэнджара Signal «у сувязі з парушэньнем патрабаваньняў расейскага заканадаўства, выкананьне якіх неабходна для прадухіленьня выкарыстаньня мэсэнджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах».
Расейскія карыстальнікі раней 9 жніўня скардзіліся на недаступнасьць і збоі ў працы мэсэнджара.
Signal лічыцца адным з найбольш бясьпечных мэсэнджараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусізацыя вядомых сусьветных інтэрнэт-сэрвісаў. Як яна адбываецца і чаму некаторыя зь іх ўпарцяцца