Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска ў інтэрвію японскаму выданьню Nikkei Asia назваў вайну ва Ўкраіне «вар’яцтвам», раскрытыкаваў расейскія выдаткі на абарону і заклікаў да неадкладнага спыненьня агню.
Калі б не магчымасьць гандляваць з азіяцкімі краінамі, расейская эканоміка даўно пайшла б на дно: выратавальным колам для Расеі стаў экспарт тавараў у Індыю і Кітай, сказаў Дзерыпаска, знаходзячыся ў Японіі ў якасьці афіцыйнага прадстаўніка Расеі на пасяджэньні рады Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.
Ягоная заява выклікала зацікаўленую рэакцыю ў расейскіх сацыяльных сетках. Некаторыя ўдзельнікі абмеркаваньняў выказалі думку, што словы мільярдэра — прыкмета расколу ў расейскай кіроўнай эліце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвінавацілі расейскага алігарха ў парушэньні санкцый за арганізацыю нараджэньня яго дзяцей