Уладзімір Пуцін, у прыватнасьці, забараніў ананімную дзейнасьць у інтэрнэце для ўладальнікаў блогаў і каналаў, аўдыторыя якіх перавышае 10 тысяч чалавек. Зараз яны павінны ўжо будуць падаваць зьвесткі пра сябе ў Роскомнадзор.
Яшчэ адзін закон забараніў вайскоўцам, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях, карыстацца мабільнымі тэлефонамі (за гэтае парушэньне ім можа пагражаць да 10 сутак арышту без суду), забараніў так званыя «трэш-стрымы», продаж энэргетыкаў непаўналетнім. Накладзена забарона на «прапаганду» наркотыкаў у літаратурных творах, піша расейская служба Свабоды.
Колькасьць сім-картак, якія можа зарэгістраваць на сябе адзін расеец, абмежаваная да 20 штук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тымаці Снайдэр: «Перамога над расейцамі ў вайне — найлепшае, што мы можам зрабіць для Расеі»Пуцін падпісаў законы аб пазбаўленьні набытага расейскага грамадзянства ў выпадку адмовы стаць на вайсковы ўлік і аб увядзеньні новага міграцыйнага рэжыму «высылкі» для мігрантаў.
Сярод нямногіх падпісаных Пуціным законаў, якія пашыраюць, а не звужаюць правы тых ці іншых катэгорый грамадзян, — дакумэнт аб праве судовых прыставаў выкарыстоўваць агнястрэльную зброю.
Усе дакумэнты Пуцін падпісаў у той час, калі ўкраінскае войска вядзе баявыя дзеяньні на тэрыторыі Расеі ў Курскай вобласьці. Паводле розных крыніц, 7 жніўня УСУ занялі адзінаццаць населеных пунктаў у Курскай вобласьці, а 8-га пачалі ўзводзіць там фартыфікацыйныя збудаваньні. Да вечара баі ішлі ўсяго за трыццаць кілямэтраў ад гораду Курчатава, дзе Курская атамная электрастанцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Ўкраіна ўварвалася ў Курскую вобласьць і як гэта можа дапамагчы ёй у адваяваньні акупаваных расейцамі тэрыторый