«Іх б’юць мэталічнымі палкамі і дубінкамі, катуюць электрычным токам. <...> Горшае, што я бачыла за сваю 20-гадовую кар’еру наведваньня зьняволеных ад імя ААН. Катаваньні зьяўляюцца шырока распаўсюджанымі і структурнымі», — паведаміла Бэл.
Яна ўдакладніла, што катаваньні пачынаюцца зь першага ж допыту.
Бэл адзначыла, што грунтуецца на паведамленьнях украінскіх палонных, зь якімі яна змагла пагутарыць.
Па словах прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, на пачатак чэрвеня ў Расеі знаходзіліся амаль шэсьць з паловай тысяч палонных украінцаў, а ў палоне ў Украіны — каля 1400 расейцаў. Крыніца інфармацыі Пуцін не назваў. Незалежна пацьвердзіць дакладнасьць зьвестак ва ўмовах вайны немагчыма.
У сваю чаргу ўкраінскі бок сьцьвярджае, што на пачатак сакавіка ва ўкраінскім палоне знаходзіліся дзьве тысячы расейцаў.
Кіеў таксама абвінавачвае Маскву ў пакараньнях сьмерцю ўкраінскіх вайскоўцаў. Па дадзеных Генпракуратуры Ўкраіны, з пачатку вайны былі пакараныя больш за 110 украінцаў — ужо пасьля таго, як яны здаліся ў палон.
Расея ўсе абвінавачаньні ў жорсткасьці адносна ваеннапалонных абвяргае.
Жэнэўскія канвэнцыі абавязваюць ваюючыя бакі забясьпечыць нармальнае ўтрыманьне палонных, забараняюць жорсткае абыходжаньне, абавязваюць прадстаўляць сувязь са сваякамі і магчымасьць звароту ў міжнародныя гуманітарныя арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курскай вобласьці трэці дзень ідуць баі. Улады рэгіёну заявілі пра 7 зьбітых ракет і 6 дронаў