6 жыхароў Фаніпаля затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту
Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў, апублікаваў два відэа з затрыманымі.
На першым відэа сілавікоў — двое затрыманых мужчын кажуць, што ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі. Як высьветліла «Наша Ніва», затрыманыя — 40-гадовы жыхар Фаніпаля Сяргей Гарбуз і 31-гадовы ўраджэнец Жыткавічаў Уладзіслаў Маркевіч.
Пазьней праўладны канал апублікаваў яшчэ адно відэа, на якім — чацьвёра затрыманых жыхароў Фаніпаля (двое зь іх — сямейная пра). Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарчых акцыях пратэсту ў Беларусі.
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, сярод затрыманых — Алеся Жыбурт і 36-гадовы Ільля.
У «сьпіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 9 беларусаў
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» — там зьявіліся прозьвішчы яшчэ дзевяці чалавек.
У сьпіс трапілі палітзьняволеныя
- Глеб Сахар, у красавіку 2024 году асуджаны да пазбаўленьня волі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу,
- Кацярына Новікава, асуджаная паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксуда 6,5 гадоў зьняволеньня і 3000 рублёў кампэнсацыі «пацярпелым»,
- Артур Пядьзко, вядучы інжынэр «Мінскэнэрга», асуджаны за нібыта «распальваньне варожасьці» да 9 гадоў калёніі агульнага рэжыму,
- Уладзімер Балабановіч, асуджаны на 3 гады калёніі за «распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці альбо варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы краіны» (ч. 3 арт. 361 КК),
- Уладзімер Нікіцін, асуджаны на 3 гады калёніі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і інш),
- Віктар Мярзьлікін, асуджаны да 5 гадоў калёніі паводле 5 палітычных крымінальных артыкулаў,
- Сяргей Кулеш, асуджаны на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўдзел у масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.
Таксама новыя імёны ў сьпісе — Барыс Грынкевіч і Яўген Абрамовіч.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» КДБ 1199 чалавек, зь іх 459 — беларусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: журналісту Кіркевічу завочна прысудзілі 7 гадоў калёніі; пачалі «спэцвядзеньне» на актывіста з Маладэчна