На Азарава завялі новую крымінальную справу. Раней яго завочна асудзілі на 25 гадоў калёніі

Аляксандар Азараў, архіўнае фота

19 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць кіраўніка Беларускага аб’яднаньня сілавікоў ByPol Аляксандра Азарава, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Гэтым разам Азарава абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч.3 арт 289 КК (акт тэрарызму),
  • ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку),
  • ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Трэба адзначыць, што ч. 3 арт. 289 прадугледжвае пакараньне ажно да сьмяротнага.

У лютым 2024 году Аляксандра Азарава завочна асудзілі на 25 гадоў калёніі і штраф у 10 тыс. базавых велічыняў па «справе BYPOL».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзень прысуду ў «справе ByPol» судзьдзя Дзіна Кучук атрымала прызначэньне ў Вярхоўны суд