У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што мэта новых камандна-штабных вучэньняў, якія праходзяць 7–8 жніўня ў Менскай і Горадзенскай вобласьцях, — удасканаленьне ўзроўню гатоўнасьці і здольнасьці органаў вайсковага кіраўніцтва, злучэньняў і вайсковых частак забясьпечыць бесьперапыннае кіраваньне падпарадкаванымі сіламі ўва ўмовах баявых дзеяньняў.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, у часе вучэньняў плянуюць трэнінг навыкаў устойлівай сыстэмы кіраваньня войскамі, барацьбы з дывэрсійнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі, а таксама выкарыстаньня бесьпілётнікаў.
«Колькасьць удзельнікаў вучэньняў, а таксама асноўных сыстэмаў узбраеньняў не перавышае вызначаных Венскім дакумэнтам 2011 году парамэтраў, якія патрабуюць інфармаваньня», — падкрэсьлілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў новага намесьніка міністра абароны Беларусі- 24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
- Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам агрэсіі Расеі супраць Украіны былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі для Беларусі.
- Увесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.