Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётар Антоні Скіба.
Абвінаваўчую выснову павінны абвясьціць 9 жніўня. Экспэрты прызналі, што падазраваны ў прытомным стане і здольны паўстаць перад судом.
«Атрыманая экспэртная выснова ад псыхіятраў, псыхоляга і сэксоляга, аб тым, што падазраваны ў стане прытомнасьці і можа прымаць удзел у дасудовым разглядзе, а таксама ў судовых пасяджэньнях... Ён ня ёсьць псыхічна хворым», — сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы.
- На 25-гадовую Лізавету напалі ў Варшаве ўначы 25 лютага, нападнік згвалтаваў і пабіў дзяўчыну. Празь некалькі дзён яна памерла ў шпіталі. На яе пахаваньне сабралася некалькі соцень чалавек. На магіле Лізаветы на Паўночных могілках Варшавы паставяць помнік.