Ва Ўкраіне затрымалі 9 чалавек па падазрэньні ў працы на ФСБ

Затрыманыя, паводле загаду расейскай ФСБ, зьбіралі дадзеныя для ўдараў па пазыцыях ЎСУ і аб'ектах крытычнай інфраструктуры, піша DW з спасылкай на СБУ і Генпракуратуру Ўкраіны.

Контрвыведка Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) нэўтралізавала агентурную сетку ФСБ Расеі, якая забясьпечвала расейскае войска інфармацыяй для падрыхтоўкі ўдараў па Ўкраіне з дапамогай ракет, бомбаў і БПЛА. Пра гэта паведамілі СБУ і Офіс генэральнага пракурора (ОГП) Украіны на сваіх сайтах 5 жніўня.

Затрыманы дзевяць чалавек. Іх падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, даканалай ва ўмовах ваеннага становішча. Усім пагражае пажыцьцёвае зняволеньне з канфіскацыяй маёмасьці.

Па дадзеных следзтва, фігуранты патрапілі ў поле зроку расейскай ФСБ як актыўныя камэнтатары чатаў пракрамлёўскіх Telegram-каналаў. Як сьцьвярджае ОГП, у сёлета ў сакавіку прадстаўнік ФСБ стварыў спэцыяльны чат-бот у Telegram для правядзеньня падрыўной дзейнасьці супраць Украіны. Цягам некалькіх месяцаў да яго добраахвотна далучыліся дзевяць чалавек, пагадзіўшыся «прадастаўляць супрацоўніку расейскай спецслужбы інфармацыю ваеннага характару».

Сярод затрыманых — дзьве чыноўніцы, адна зь Дняпроўскай гарадзкой рады, іншая — кіраўніца аддзела ў Южненском гарсавеце ў Адэскай вобласьці. Па дадзеных СБУ, яны ўсталёўвалі лакацыі СПА і ключавых электрападстанцый для карэкцыі расейскіх абстрэлаў па тэрыторыі абодвух рэгіёнаў.

Сярод расейскіх агентаў таксама былі два менэджэры і студэнт універсытэту, якія фіксавалі рух эшалонаў УСУ ў напрамку ўсходняга фронту. Яшчэ адзін затрыманы — экс-супрацоўнік міліцыі, які «даваў справаздачу» аб наступствах атакі Расеі на адну з гідраэлектрастанцый Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў Севастопалі патоплена расейская падводная лодка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уначы над Украінай зьбілі 24 дроны, ёсьць разбурэньні. У Расеі дроны трапілі ў дзьве нафтабазы