У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваёй пазыцыі.
«Хапун» у Мазыры
Масавыя затрыманьні ў Мазыры. Сілавікі затрымалі як мінімум пяць мясцовых жыхароў. Пра гэта даведаліся праваабаронцы.
На так званым «пакаяльным відэа» ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» суполкі ў сацыяльных сетках і перадрукоўвалі адтуль інфармацыю.
Дэталі справы пакуль не вядомыя.
Пачатак суду над жыхаром Ляхавічаў
5 жніўня пачалі судзіць жыхара Ляхавічаў за «абразу Лукашэнкі».
У судзе Ляхавіцкага раёну 5 жніўня пачаўся судовы працэс супраць Алега Півавара паводле ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае судзьдзя Натальля Буднік.
Паводле сацыяльных сетак, Алегу 63 гады. Ён нарадзіўся ў Петразаводску, Карэлія, але скончыў школу і жыве ў беларускіх Ляхавічах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: За ўдзел у пратэстах у 2020 годзе затрымалі дваіх жыхароў Кобрыня, — «Вясна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 жніўня: затрыманьне за паведамленьне ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі»