Ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі больш як 50 тысяч чалавек у Беларусі затрымалі з палітычных матываў. Такія лічбы на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» агучыў прадстаўнік «Вясны», праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
За гэты час больш як 3380 чалавек былі прызнаныя палітычнымі зьняволенымі — зь іх каля 2000 ужо выйшлі на волю і маюць статус былых палітвязьняў.
На гэты момант праваабаронцам вядома прынамсі пра 5472 чалавекі, засуджаныя ў палітычна матываваных крымінальных справах:
- у 2020 годзе засудзілі 90 чалавек,
- у 2021 — 1225 чалавек,
- у 2022 — 1242 чалавекі,
- у 2023 — 1603 чалавекі.
Так званае «спэцыяльнае вядзеньне» распачалі супраць 120 беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня ведалі пра абмен вязьняў і ня ўдзельнічалі ў ім». Ціханоўская на адкрыцьці канфэрэнцыі «Новая Беларусь»