Пра гэта сам Кара-Мурза сказаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Боне, паведамляе тэлеканал «Дождь».
«Нас ніхто не пытаўся. Па законе нельга адпраўляць зьняволенага без яго згоды. Але нас проста загрузілі ў самалёт і адправілі ў Анкару. Ні пасадзіць паводле закону ня могуць, ні вызваліць», — сказаў Кара-Мурза, працытаваўшы савецкага дысыдэнта Ўладзіміра Букоўскага.
Асобна Кара-Мурза падзякаваў канцлеру ФРН Оляфу Шольцу, падкрэсьліўшы, што абмяняць палітвязьняў на забойцу было складаным рашэньнем.
«Гэта было складанае рашэньне. Але ў дэмакратыях простых рашэньняў не бывае. Простыя рашэньні бываюць у дыктатурах» — сказаў расейскі палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Нямеччыны назваў сустрэчу зь вязьнямі зь Беларусі і Расеі кранальнаю. Курмашава, Гершковіч і Ўілан ужо ў ЗША«Паглядзі ў акно. Гэта апошні раз, калі ты бачыш сваю Радзіму», – сказаў супрацоўнік ФСБ, які суправаджаў Уладзіміра Кара-Мурзу падчас абмену. - Я сказаў, што я гісторык паводле адукацыі. Я не толькі адчуваю, я ведаю, што вярнуся на сваю Радзіму. І гэта будзе нашмат хутчэй, чым ты думаеш».
1 жніўня Расея перадала ЗША і Нямеччыне 16 палітычных увязьненых, у тым ліку расейскіх грамадзян, і вярнула на сваю тэрыторыю 10 расейцаў, якіх у ЗША і эўрапейскіх краінах асудзілі за забойства, шпіёнства, кантрабанду і кібэрзлачынствы.