Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У якасьці падарунка на навасельле міністар падараваў СІЗА сэртыфікат на тэлевізар, паведамляе прэсавая служба МУС.
Комплекс разьмяшчаецца на тэрыторыі прамысловай зоны «Калядзічы» каля вёскі Пашкавічы ў Менскім раёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выдаў указ: СІЗА ў Калядзічах пад Менскам дабудуюць у 2023 годзе«Кіраўнік ведамства азнаёміўся з комплексам збудаваньняў, які, апроч рэжымнага корпусу, уключае рэспубліканскі агульнасаматычны шпіталь, адміністрацыйны будынак, спартова-культурны цэнтар, гаспадарчы блёк, інтэрнат для супрацоўнікаў. Там кіраўнік зазірнуў у госьці да сям’і аднаго з навасёлаў — пагутарыў, уручыў падарункі», — адзначае МУС.
У новы комплекс СІЗА пераехаў у красавіку гэтага году зь Пішчалаўскага замку на вуліцы Валадарскага ў Менску (адсюль неафіцыйная назва «Валадарка»).
Узьвесьці «комплекс будынкаў і збудаваньняў» сьледчага ізалятара і рэспубліканскага агульнасаматычнага шпіталя ў прамзоне «Калядзічы» Аляксандар Лукашэнка даручыў яшчэ 7 чэрвеня 2010 году ўказам № 288. Чакалася, што шпіталь пабудуюць да 2013 году, тэрміны завяршэньня будоўлі штогод пераносіліся.