Ужо сёньня: Дзень памяці Міхала Валовіча

Паўстанцы Міхал Валовіч (зьлева) і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі

Падзеі 2 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

2 жніўня 1833 году быў павешаны Міхал Валовіч — філярэт, філямат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадоў, камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 годзе. Валовіча пакаралі сьмерцю на шыбеніцы ў Горадні на загад губэрнатара Мураўёва-вешальніка. Яму споўнілася толькі 26 гадоў.

Таксама ў гэты дзень

216 да н.э. — картагенскі вайскавод Ганібал пры Канах нанёс рымлянам найцяжэйшую паразу за ўсю гісторыю Рыму.

1776 — адбылася цырымонія падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці, прынятай 4 ліпеня Кантынэнтальным кангрэсам, якая абвясьціла аддзяленьне 13 паўночнаамэрыканскіх калёніяў ад Вялікай Брытаніі.

1802 — шляхам плебісцыту Напалеон прызначаны пажыцьцёвым консулам Францыі.

Магіла Напалеона ў Доме інвалідаў, Парыж

1840 — указам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў.

1919 — у Вільні Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны стварыла Беларускую вайсковую камісію — орган фармаваньня беларускіх частак у войску міжваеннай Польшчы.

1934 — пасьля сьмерці райхспрэзыдента Паўля Гіндэнбурга ў Нямеччыне абвешчаны рэфэрэндум у пытаньні аб’яднаньня пасадаў райхспрэзыдента і райхсканцлера, у выніку якога Адольф Гітлер быў абвешчаны фюрэрам Нямеччыны.

1945 — скончылася Потсдамская канфэрэнцыя лідэраў антыгітлераўскай кааліцыі — Клемэнта Этлі (Вялікая Брытанія), Гары Трумэна (ЗША) і Ёсіфа Сталіна (СССР).

Іосіф Сталін і Гары Трумэн падчас Потсдамскай канфэрэнцыі, 1945

1990 — уварваньне Іраку ў Кувэйт.

У гэты дзень нарадзіліся

1549Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падарожнік.

Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»

1923Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзяяч, 9-ы прэзыдэнт Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1994 год, ураджэнец Беларусі.

Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева

У памяці

1589 Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1719 Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ.

Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»

1922 Аляксандар Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона.