У сыстэме дзейнічае 67 прадпрыемстваў і арганізацый, якія прадстаўляюць 11 галін эканомікі.
Аляксандар Лукашэнка агучыў колькасьць людзей, якія працуюць на прадпрыемствах, падпарадкаваных ягонаму Кіраўніцтву справамі.
«У сыстэме Кіраўніцтва справамі працуюць больш за 20 тысяч чалавек. У іх ліку работнікі сфэраў ЖКГ, будаўніцтва, культуры, аховы здароўя, санаторыяў, гандлю, грамадзкага харчаваньня, дыпсэрвісу, гатэляў», — адзначаецца на сайце Лукашэнкі.
Асобна Лукашэнка ўдакладніў, што яшчэ 6 тысяч работнікаў занятыя на сельгаспрадпрыемствах, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі.
На афіцыйным сайце Кіраўніцтва справамі адзначаецца, што ў сыстэме дзейнічае 67 прадпрыемстваў і арганізацый, якія прадстаўляюць 11 галін эканомікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве яшчэ адной рэзыдэнцыі Лукашэнкі — на Менскім моры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмены на рынку алькаголю: зьмяншэньне манаполіі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і лібэралізацыя продажу самагону