Савет міністраў Беларусі ўхваліў рашэньне аб выдзяленьні Дзяржаўнаму мытнаму камітэту 2 240 000 рублёў на набыцьцё нематэрыяльных актываў для ўмацаваньня кібэрбясьпекі і рэагаваньня на кібэрінцыдэнты аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры мытных органаў.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, Міністэрства фінансаў павінна выдзеліць гэтыя грошы ў 2024 годзе за кошт скарачэньня фінансаваньня абслугоўваньня зьнешняга дзяржаўнага доўгу.
Пастанова набывае юрыдычную моц з даты яе афіцыйнай публікацыі.
Раней урад Беларусі за кошт скарачэньня выдзяленьня сродкаў на абслугоўваньне зьнешняга доўгу павялічваў фінансаваньне шэрагу галін, у тым ліку гідрамэтэаралёгіі, дзяржаўных СМІ і гэтак далей.
Афіцыйная статыстыка засакрэціла зьвесткі пра стан зьнешняга доўгу Беларусі.