Ужо сёньня: 184 гады таму цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Беларусь»

Колішняя сталіца Паўночна-Заходняга краю Вільня ў 2018 годзе.

Падзеі 30 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дзень у гісторыі

1812 — Клясьцiцкi бой. Трохдзённая бітва пад Клясьціцамі на Расоншчыне, у часе якой расейскія войскі генэрала Пятра Вітгенштэйна імкнуліся спыніць наступ францускіх войскаў маршала Нікаля Удзіно на Расею.

1840 — Расейскі цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Беларусь», замяніўшы яе тэрмінам «губэрні Паўночна-Заходняга краю».

1937 — У СССР надзвычайныя «тройкі» НКВД атрымалі права выносіць сьмяротныя прысуды «ворагам народу».​

1956 — у савецкіх газэтах апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

У гэты дзень нарадзіліся

1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог (пам. у 1867).

1871 Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.

1911Чэслаў Мілаш, польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Чэслаў Мілаш

1917 Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980–1983 гадах.

1947Арнольд Шварцэнэгер, амэрыканскі кінаактор і палітык.

Арнольд Шварцэнэгер

1948 Захар Шыбека, беларускі і ізраільскі гісторык, прафэсар. Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.

Захар Шыбека

1958 Сяргей Рассадзін, гісторык, археоляг і геральдыст.

У памяці

1898Ота фон Бісмарк, нямецкі палітык, дзяржаўны дзеяч.

Ота фон Бісмарк

1982 — ​ Яўген Шабан, паэт, драматург.

2007 Мікэлянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

Мікелянджэлё Антаніёні

2007Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

Інгмар Бэргман

2014Уладзімер Дашук, беларускі кінарэжысэр.

2017Раман Сашчанка, сустваральнік беларускага гурту «ЛСП».