Як расказвае госьць «ПіКу Свабоды», мовазнаўца Вінцук Вячорка, Менскам сучасная сталіца Беларусі была ад самага пачатку, ад гістарычнага зьяўленьня. Але фанэтычна самыя першыя летапісныя сьведчаньні перадавалі архаічнае вымаўленьне – Менеск. Але як дадае Вячорка, паводле лёгікі разьвіцьця беларускай мовы і эвалюцыі гукаў, з гэтага Менску атрымаўся Менск.
Цалкам відэа глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
«Гэтая назва Менск панавала і ў Савецкай Беларусі, і ў Заходняй. Яна панавала ў пару нацыянальнага адраджэньня, бо захавалася ў народнай мове. Таму ня дзіўна, што яна была ўзятая як адзіная беларуская форма. Форма Мінск, якая зьявілася ў XVI ст., не грунтавалася на беларускіх моўных рысах, гэта польская назва. Нейкім дзівам беларуская форма ператрывала ў БССР русыфікацыю 1933 і датрывала да 1939 году. Зьмянілі назву 85 гадоў безь аніякай матывацыі і ніякай аргумэнтацыі. Але прачытаць падтэкст можна – гэта была эпоха дэбеларусізацыі», – кажа Вінцук Вячорка.
На яго думку, беларусы не абавязаныя жыць у той знакавай прасторы, якая пярэчыць беларускай нацыянальнай традыцыі, беларускай моўнай эстэтыцы, і якая адсякае беларусаў ад іх моўных каранёў. Назва сталіцы – гэта адзін з ключавых прынцыповых сымбаляў, перакананы мовазнаўца.
«Гэта фармаваньне брэнду Беларусі як краіны з даўнейшымі традыцыямі чым савецкі час, і ўласнымі каранямі, а не варыяцыямі польскай ці расейскай традыцыі», – гаворыць Вінцук Вячорка.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.